This Day In History: 1958-02-15

15.02.1958 г. у ЗША (Лісле каля Чыкага) памёр кс. Язэп Рэшаць (Язэп Рушчанец) – сьвятар, нацыянальны дзеяч, пісьменьнік. Нар. 26.07.1890 г. у в. Рушчаны каля Харошчы на Беласточчыне. За сваю нацыянальную дзейнасьць быў прасьледаваны польскімі касьцельнымі і дзяржаўнымі ўладамі. Супрацоўнічаў зь беларускай хрысьціянскай прэсай, зьяўляецца аўтарам кніг „З гісторыі аполёгетыкі хрысьціянскай”, „Сьвятыя”, „Катэхізіс”, п’ес „Першыя ластаўкі” і „Зорка-Ідэя”.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis