This Day In History: 1904-02-15
15.02.1904 г. у Менску нар. Ларыса Александроўская, сьпявачка (сапрана) і рэжысёр. У 1928 г. закончыла Музычны тэхнікум у Менску, клас сьпеваў В. Цьвяткова; у 1927 г. выконвала беларускія народныя песьні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне, вядомая па-за межамі Беларусі. Памерла 23.05.1980 г. у Менску. Пахаваная там на Усходніх могілках.