This Day In History: 1899-10-14

14.10.1899 г. у Слабадзе-Кучынцы Слуцкага пав. нар. Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і крытык. Закончыў Мінскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў на Случчыне, у 1922–1927 гг. вучыўся на этноляга-лінгвістычным аддзяленьні Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта і працаваў у рэдакцыі газэты „Савецкая Беларусь”. Быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яднаньняў „Маладняк” і „Узвышша”, з 1928 г. быў асыстэнтам на катэдры беларускай літаратуры БДУ. 24.07.1930 г. арыштаваны па справе Саюза Вызваленьня Беларусі і сасланы на 5 гадоў у Слабодскі Вяцкай вобласьці, дзе працаваў бухгальтарам. У 1937 г. арыштаваны паўторна і расстраляны 10.10.1938 г. У 1925 г. выйшла ў Менску яго кніга „Апавяданьні”.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis