This Day In History: 1964-09-14
14.09.1964 г. у Менску памёр Язэп Пушча (Іосіф Плашчынскі), беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў літаратурных аб’яднаньняў „Маладняк” і „Узвышша”. Нар. 20.05.1902 г. у Каралішчавічах каля Менска. У 1920 г. закончыў Менскае рэальнае вучылішча, у 1925-1927 гг. вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, а пасьля – у Ленінградзкім (да 1929 г.) Быў стыль-рэдактарам у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве. 25.07.1930 г. арыштаваны і прыгавораны на 5 гадоў высылкі на Урал. У гады вайны мабілізаваны ў армію. З 1958 г. жыў у Менску. Пачаў публікаваць з 1922 г. Славу здабылі яго „Лісты да сабакі”. Пахаваны ў Каралішчавічах.