This Day In History: 1921-09-14

14.09.1921 г. выйшаў у Вільні з друку першы нумар тыднёвіка „Беларускія Ведамасьці” якога рэдактарам быў Максім Гарэцкі. „БВ” былі адным з лепшых беларускіх пэрыядычных выданьняў той пары. У ім друкаваліся публіцыстычныя, гістарычныя, літаратурныя тэксты выдатных беларускіх аўтараў. Многа можна было прачытаць зьвестак з розных мястэчак, вёсак, асабліва з Сакольшчыны, Беласточчыны. З прычыны крытычных адносін рэдакцыі да польскай улады ў пачатку 1922 г. выданьне было ліквідавана Палякамі, а М. Гарэцкі быў арыштаваны.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis