This Day In History: 1906-09-14
14.09.1906 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар першай легальнай беларускай газэты (тыднёвіка) „Наша Доля”. Літаратурны дэбют Якуба Коласа. У першым нумары „НД” быў надрукаваны ягоны верш „Наш край”. „Наша Доля” была закрыта царскімі ўладамі у палове сьнежня 1906 г. Выдаўцом газэты зьяўлялася Беларуская Сацыялістычная Грамада.