This Day In History: 1900-06-14
14.06.1900 г. у в. Несьцеравічы, Ваўкавыскага павету нар. Міхась Забэйда-Суміцкі – сьпявак, пэдагог. Разам зь сям’ёй знайшоўся ў бежанстве ў Сібіры. У 1929 г. скончыў Харбінскі Унівэрсытэт. У 1935 г. вярнуўся на бацькаўшчыну. У 1936-1940 гг. быў салістам Варшаўскага Радыё. Адыграў вялікую ролю ў папулярызацыі беларускай музычнай культуры ў сьвеце. З траўня 1940 г. жыў у Празе, працаваў у Нацыянальным Тэатры. Утрымоўваў пастаянны кантакт зь Беларусьсю, Беласточчынай, выдатнымі людзьмі беларускай культуры (Р. Шырмам, М. Танкам, У. Караткевічам ды іншымі). Памёр 21.12.1981 г. у Празе, пахаваны на Альшанскіх могілках.