This Day In History: 1899-05-14

14.05.1899 г. у Павязыні каля Маладэчна нар. Тодар Куніцкі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу. У 1933 г. закончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэта, працаваў лекарам на Беласточчыне – у Гайнаўцы і Ясяноўцы, у час вайны – у Вільні. Пасьля вайны пераехаў з сям’ёй у Польшчу, працаваў лекарам у Гданьску, дзе і памёр 5.03.1985 г.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis