This Day In History: 1880-04-14
14.04.1880 г. у Слуцку нар. Язэп Дыла, пісьменнік і культурны дзеяч. Закончыў Слуцкую гімназію (1898) і паступіў у Тартаўскі вэтэрынарны інстытут, у 1903-1904 гг. працаваў у рэдакцыі менскай газэты „Северо-Западный Край”, у 1906-1918 гг. у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані і Масквы. У міжваенны час працаваў у БССР – у Дзяржаўнай планавай камісіі, у Інстытуце Беларускай Культуры, у І Беларускім Дзяржаўным Тэатры (1925-1926 – дырэктар), быў членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР. У 1931 г. быў рэпрэсіраваны і высланы з Беларусі. Жыў і працаваў у Саратаве. Памёр там 7.04.1973 г. Дэбютаваў у 1912 г. у „Нашай Ніве”. У 1981 г. выйшлі яго „Творы”