This Day In History: 1989-02-14
14.02.1989 г. у Канадзе ў Бэры пам. Вінцэнт Жук-Грышкевіч – грамадзка-палітычны дзеяч, настаўнік (нар. 10.02.1903 г. у Будславе на Вілейшчыне). Да часу ліквідацыі, вучыўся ў беларускай гімназіі ў Будславе, а пасьля ў Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1922 г. Вышэйшую адукацыю закончыў ва Унірэсытэце ў Празе ў 1926 г. У 1927-1939 гг. быў настаўнікам Віленскай Беларускай Гімназіі. Актыўны ўдзел прымаў у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У канцы верасьня 1939 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, знайшоўся ў польскай арміі ген. В. Андэрса. Пасьля вайны, з 1950 г. жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў старшынёй Рады БНР у гадах 1971-1982. Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку.