This Day In History: 1916-01-14
14.01.1916 г. у засьценку Амружын на Гродзеншчыне нар. кс. Уладзіслаў Чарняўскі, заўзяты змагар за беларускую мову ў каталіцкім касьцёле, беларускі патрыёт. Закончыў гімназію пры кляштары айцоў марыянаў у Друі (1937), з 1938 г. – у ордэне марыянаў, вучыўся ў каталіцкай сэмінарыі ў Вільні, пасьвячоны ў сьвятары ў 1944 г., служыў у парахвіі Вішнева. Памёр 22.12.2001 г. у Менску, пахаваны ў Вішневе. У 2016 г. у доме культуры быў адкрыты прыватны музей з яго экспанатаў.