This Day In History: 1943-11-13

13.11.1943 г. быў забіты ў Менску савецкімі партызанамі Уладыслаў Казлоўскі (нар. у 1896 г. у в. Залесьсе на Сакольшчыне) – палітычны, грамадзкі дзеяч. У 1916 г. пачаў вучобу ў Віленскай Каталіцкай Сэмінарыі, якую неўзабаве пакінуў. З гэтай пары зьвязаў сваё жыцьцё зь беларускай ідэяй: арганізаваў беларускія школы на Сакольшчыне (1919), быў інструктарам Беларускага Нацыянальнага Камітэту на Ігуменшчыне (1920), уступіў у беларускае войска. З 1930 г. жыў у Вільні, арганізаваў гімнастычнае таварыства „Гайсак”, пасьля зьяўляецца выдаўцом і рэдактарам часопіса „Новы Шлях”. У час нямецкай акупацыі рэдагаваў у Менску „Беларускую (Менскую) Газэту”. 

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis