This Day In History: 1896-10-13
13.10.1896 г. у Маскве нар. Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, кампазытар і музыколяг, дзеяч беларускага руху ў эміграцыі. З 1936 г. жыў у Менску, быў адным з арганізатараў Тэатра опэры і балета Беларусі, дырыжорам яго сымфанічнага аркестра, музычным рэдактарам Беларускага радыё. У 1943 г. выдаў „Зборнік купальскіх і жніўных беларускіх песьняў”. З 1944 г. у эміграцыі ў Нямеччыне, з 1950 г. – у ЗША (Чыкага – дзе і памёр 31.03.1969 г.).