This Day In History: 1888-10-13

13.10.1888 г. у засьценку Пунькі каля Глыбокага нар. Язэп Драздовіч, беларускі мастак. У гг. 1906-1910 вучыўся ў Віленскай мастацкай школе. Шмат маляваў і рысаваў у міжваенны перыяд. Памёр 15.09.1954 г. у Падсвіллі. Пахаваны на могілках паміж вёскамі Ліпляні і Малыя Давыдкі. У Беларускім Грамадзка-Культурным Таварыстве ў Беластоку да нядаўна захоўваліся ягоныя 4 працы на палатне сцэнарнага характару, зараз перададзеныя Падляшскаму музею ў Беластоку. У 2002 г. у Менску выдадзены яго манаграфічны альбом.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis