This Day In History: 1863-10-13
13.10.1863 г. у Віцебску нар. Леў Шапялевіч, гісторык літаратуры і архэолёг. У 1882 г. закончыў Віцебскую гімназыю, у 1892 г. Харкаўскі і Новарасійскі унівэрсытэты. Выкладаў усеагульную літаратуру ў Харкаўскім унівэрсытэце. Дасьледаваў заходняэўрапэйскую літаратуру. З 1900 г. праводзіў архэолёгічныя раскопкі на Віцебшчыне. Памёр 10.02.1909 г.