This Day In History: 1903-08-13
13.08.1903 г. у Падольску Маскоўскай губ. памёр Фёдар Пакроўскі, археоляг (нар. у 1855 г. у вёсцы Падпольскае каля Кастрамы ў Расеі). Закончыў Пецярбургскую Духоўную Акадэмію (1879), працаваў выкладчыкам Мінскага, Віленскага Духоўных Вучылішчаў. Праводзіў археалягічныя дасьледаваньні ў Беларусі, Літве і Кастрамской губерні.