This Day In History: 1923-03-13

13.03.1923 г. у Белавежы нар. Георгій Валкавыцкі, журналіст, пісьменьнік. Закончыў літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. З 1954 г. журналіст у Беластоку. Заснавальнік тыднёвіка „Ніва”, узначаліваў яе 33 гады. Актыўны дзеяч беларускага літаратурнага, культурнага і грамадзкага жыцьця на Беласточчыне. Заснавальнік Літаратурнага Аб’яднаньня “Белавежа”. Аўтар некалькіх кніг паэзіі, эсэ, гумару, успамінаў. Памёр 7.04.2013 г. у Беластоку, пахаваны на праваслаўных могілках у Белавежы.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis