This Day In History: 1974-02-13

13.02.1974 г. у Будславе пам. Паўліна Мядзёлка – грамадзкая дзеячка, артыстка, настаўніца (нар. 24.09.1893 г. у Будславе на Вілейшчыне). Зьвязалася зь беларускім рухам у Вільні з 1909 г., дзе закончыла жаночую гімназію. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Пецярбурзе. Была настаўніцай ды арганізатаркай беларускіх школаў у 1917-1920 гг., вельмі актыўнай на палітычнай і грамадзкай ніве. За сваю дзейнасьць была арыштавана польскімі і латышскімі ўладамі. У 1925 г. пераехала з Латвіі ў БССР. У 1930 г. была арыштавана й выслана за межы Беларусі. У 1947 г. вярнулася ў родны Будслаў, дзе працавала настаўніцай.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis