This Day In History: 1705-02-13
13.02.1705 г. у Чартарыйску на Валыні нар. Францішка Уршуля Радзівіл (з дому Карыбут-Вішнявецкая), з 1725 г. жонка Міхала Казіміра Радзівіла-Рыбэнькі, пісьменніца і кіраўнічка несьвіжскага тэатру. Памерла 23.05.1753 г. у маёнтку Пуцэвічы каля Наваградка. У 1754 г. былі выдадзеныя яе драматычныя творы і опэрныя лібрэтта. На беларускай мове „Выбраныя творы” У. Радзівіл выдадзеныя ў 2003 г. у сэрыі „Беларускі кнігазбор”.