This Day In History: 1823-11-12

12.11.1823 г. у Шыпілавічах Бабруйскага пав. нар. Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф і публіцыст. Закончыў Пецябургскую Духоўную Акадэмію (1847). Настаўнічаў у Варшаве, з 1853 г. – у Пецярбурзе. Аўтар прац па этнаграфіі і беларускаму фальклёру і краязнаўству: „Беларускія народныя павер’і” (1846-1852), „Народныя прыказкі, з тлумачэньнем паходжаньня і значэньня іх” (1852), „Дасьледваньне пра ваўкалакаў” (1853), „Мазыршчына” (1859), „Беларускія прыказкі” (1853), „Падарожжа па Палесьсі і беларускім краі” (1853-1856, 1992). Памёр 29.10.1861 г. у Пецярбурзе. 

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis