This Day In History: 1905-06-12
12(25).06.1905 г. у Пуцілкавічах каля Ушачы на Віцебшчыне нар. Пятрусь Броўка, выдатны беларускі паэт, пачаў друкавацца ў 1926 г. у газэце „Чырвоная Полаччына”; аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Гады як шторм” (1930), „Паэзія” (1932), „Вясна радзімы” (1937), „Шляхамі баравымі” (1940), „Вершы і паэмы” (1946), „Далёка ад дому” (1960), „Вершы і паэмы” (1966), „Калі ласка” (1972), „Мая радзіма” (1985). Памёр 24.03.1980 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.