This Day In History: 1895-06-12

12.06.1895 г. у фальварку Кур’янаўшчына Вілейскага пав. (зараз Лагойскі р-н) нар. Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч, друкавўся з 1912 г. ў „Нашай Ніве”, рэдагаваў беларускія газэты ў Вільні: „Беларускі Звон”, „Наша будучыня” (1922-1923), з 1921 г. дзеяч Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі, з 1923 г. у БССР, у гг. 1925-1934 – рэдактар газэты „Чырвоны сьцяг” і часопіса „Бальшавік”, працаваў у Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі пры АН БССР, быў рэпрэсіраваны, праўдападобна расстраляны ў 1938 г. Аўтар п’ес: „Пакрыўджаныя”, „Блуднікі”, „Збянтэжаны Саўка”, „Пасланец”, „Багаты і бедны”, „Досьвіткі”, „Кавалі”, „Конскі партрэт”, зборнікаў вершаў: „Беларусь” (1922), „На паняволеных гонях” (1928), зборнікаў апавяданьняў „Рэвалюцыйным шляхам” (1928), „Вогнішча барацьбы” (1930).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis