This Day In History: 1909-05-12
12.05.1909 г. у Бойдатах Ваўкавыскага пав. нар. Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар, дырэктар друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні ў 1927 – 1941 гг, аўтар падручніка па гісторыі Беларусі „Беларусь учора і сяньня”. Па вайне як Юзаф Александровіч жыў і працаваў дырэктарам Куяўскай друкарні ў Інаўроцлаве. Памёр там 14.02.1984 г. Грамадзкасьць Інаўроцлава ў 20-ыя ўгодкі яго сьмерці ўшанавала яго адкрыцьцём памятнай табліцы на друкарні, імшой у касьцёле, навуковай сесіяй і выстаўкай яму прысьвечанай. У 2010 г. выйшла друкам яго гісторыя Беларусі „Paznavajma historyju biełaruskaha narodu”.