This Day In History: 1842-05-12
12.05.1842 г. у Парыжы памёр Валенты Ваньковіч (нар. 14.02.1800 г. у Калюжыцах на Меншчыне), мастак, аўтар вядомага партрэта Адама Міцкевіча „Міцкевіч на скале Аюдаг”. Закончыў Полацкі езуіцкі калегіум і Віленскі ўнівэрсытэт (1824 г.), а ў 1827 г. – Пецярбургскую мастацкую акадэмію. Затым жыў у Менску, меў майстэрню ў Сьляпянцы. У 1839 г. зьехаў у Парыж. Пахаваны на тамашніх могілках Манмартр.