This Day In History: 1833-05-12
12.05.1833 г. нар. у маёнтку Адамарын каля Маладэчна Бэнэдыкт Дыбоўскі (памёр 31.01.1930 г. у Львове), заалог, прыродазнавец, лекар. Закончыў унівэрсытэт у Дарпаце; з 1862 г. быў прафэсарам у Варшаўскім унівэрсытэце. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Сібір. Апісаў прыроду Прыбайкальля, фаўну возера Байкал і ракі Амур. Працаваў там лекарам. З 1884 г. працаваў ва Львоўскім унівэрсытэце. Вывучаў беларускія азёры. Пахаваны на горцы паўстанцаў на Лычакоўскіх могілках у Львове, яго сімвалічная магіла знаходзіцца на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.