This Day In History: 1969-04-12

12.04.1969 г. у Пэнлей у Вялікабрытаніі памёр доктар Сяргей Малафееў (нар. 25.09.1901 г. у Вільні), адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні ў 1920 г. Закончыў Мэдычны факультэт УСБ, з 1933 г. быў дырэктарам павятовага шпіталя ў Сьвянцянах, працаваў як хірург. 3 кастрычніка 1939 г. арыштаваны ў Вільні савецкімі ўладамі, трапіў у лагер пад Архангельск, дзе працаваў пры вырубе лесу. У вайну трапіў у Армію ген. Андэрса. Змагаўся пад Табрукам. У 1947 г. трапіў у Вялікабрытанію, у польскі госпіталь у Пэнлей. Працаваў там асыстэнтам хірурга і лекарам на арыентальных параходах.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis