This Day In History: 1903-11-11

11.11.1903 г. у Міры нар. Аляксандр Ільінскі, акцёр. Закончыў Беларускую Драматычную Студыю ў Маскве (1926), працаваў у Беларускім Дзяржаўным Тэатры ў Віцебску, выканаўца роляў, м.інш.: Далакона ў „Цары Максіміліяне”, Несьцеркі ў „Несьцерку” Віталя Вольскага, дзеда Талаша ў „У пушчах Палесься” Якуба Коласа, Кручкова ў „Пінскай шляхце” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Памёр 18.03.1967 г. у Віцебску.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis