This Day In History: 1913-10-11
11.10.1913 г. у Менску нар. Эдзі Агняцвет (сапраўднае Каган), беларуская паэтка. Літаратурную дзейнасьць пачала ў 1929 г. Выдала зборнікі вершаў: „Вершы” (1938), „Вясновай раніцай” (1941), „Беларуская рабіна” (1959), „Жаданне” (1971), „Закаханым” (1986), зборнікі вершаў для дзяцей: „Васількі” (1947), „На двары алімпіяда” (1984), „Рэчка-рэчанька мая” (1991). Перакладала на беларускую мову кнігі П. Ж. Бэранжэ, Г. Апалінэра, П. Элюара. Памерла 17.07.2000 г. у Менску.