This Day In History: 1855-09-11
11 верасьня 1855 г. у Новабеліцы (зараз у межах Гомеля) нарадзіўся Еўдакім Раманаў – беларускі фальклярыст, этнограф, археоляг (пам. 20.01.1922 г.). Сабраў больш за 10 тыс. фальклёрных твораў, апісаў каля тысячы гарадзішчаў ды іншых арxеалягічных помнікаў. Апублікаваў болей за 200 прац з фальклёру, этнаграфіі ды гісторыі Беларусі. Памёр 20.01.1922 г. у Стаўрапалі ў Расеі.