This Day In History: 1973-06-11

11.06.1973 г. у абацтве сьв. Пракопа у г. Лайл  (ЗША) памёр кс. Ян Тарасевіч (нар. 30.10.1892 г. у Клешняках на Гарадзеншчыне), каталіцкі сьвятар, манах-бэнэдыктынец, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. З 1911 г. жыў у ЗША, у  1919-1925 гг. вучыўся ў Фрайбургу ў Нямеччыне, дзе абараніў доктарскую дысэртацыю па тэалёгіі, у 1923 г. высьвячаны на сьвятара. Быў дзеячам беларускага руху ў ЗША, супрацоўнічаў з беларускімі выданьнямі, м. інш. з «Хрысьціянскай думкай», «Божым шляхам».

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis