This Day In History: 1838-05-11

11.05.1838 г. у Вільні памёр Андрэй Сьнядэцкі (нар. 30.11.1768 г. у Рыдлеве каля Жніна), хімік, лекар, філёзаф і асьветнік, з 1797 г. працаваў як прафэсар хіміі і мэдыцыны ў Віленскім унівэрсытэце, у 1816-1822 гг. рэдагаваў „Wiadomości Brukowe”, аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове „Początki chemii” (1800) i працы „Teoria jestestw organicznych” (1804-1811). Пахаваны на вясковым могільніку ў Гародніках Ашмянскага пав. недалёка родавага маёнтка Сьнядэцкіх у Балтупю.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis