This Day In History: 1938-10-10
10.10.1938 г. у лягэрнай бальніцы ў п. Княж-Пагост (Комі АССР) памёр Адам Бабарэка (нар. 14.10.1899 г. у в. Слабада-Кучынка каля Копыля), беларускі пісьменнік і крытык. У 1927 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі і ў БДУ. У 1930 г. рэпрэсіраваны, засуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 г. арыштаваны паўторна. Друкаваўся з 1919 г., быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яд’аньняў „Маладняк” і „Узвышша”.