This Day In History: 1878-08-10

10.08.1878 г. у Пецярбурзе нар. Еўсьцігней Міровіч (сапр. Дунаеў), рэжысёр, драматург, адзін са стваральнікаў беларускага тэатра. З 1919 г. працаваў у Беларусі, у 1921-1931 гг. быў мастацкім кіраўніком І Беларускага Дзяржаўнага Тэатру. Напісаў і паставіў м. ін. п’есы:  „Машэка”, „Кастусь Каліноўскі” (1923), „Каваль-ваявода”, „Кар’ера таварыша Брызгаліна” (1925). Памёр 16 ці 25.02.1952 г. у Менску. Пахаваны на Вайсковых могілках.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis