This Day In History: 1796-08-10
10.08.1796 г. у Малой Капліцы на Гродзеншчыне нар. Ігнат Легатовіч, паэт. Закончыў дамініканскую школу ў Гродне, Віленскі унівэрсытэт; у 1817-1839 гг. выкладаў лацінскую мову і літаратуру ў Мінскай гімназіі, у 1839-1846 гг. быў наглядчыкам павятовых вучылішчаў у Лeпeлі, Полацку і Вілкаміры. Страціўшы зрок у 1846 г. пасяліўся ў Мінску, дзе памёр 10.10.1867 г.