This Day In History: 1936-06-10
у 1936 г. у Вільні быў надрукаваны апошні, сёмы нумар беларускага сацыялістычнага часопіса „Золак” (друкаваўся з 1933 г.). Ягонымі рэдактарамі ды выдаўцамі былі: Яўген Аніська (выпускнік Віленскага Унівэрсытэту) – пасьля вайны быў настаўнікам беларускай мовы ў пачатковай школе ў Ягуштове каля Бельска ды Мікалай Чарнецкі народжаны ўвёсцы Малыя Азяраны каля Крынак – выпускнік Карлавага Унівэрсытэту ў Празе.