This Day In History: 1868-02-10
10.02.1868 г. у Табольску на Сібіры нар. (зь сям’і ўдзельніка паўстаньня 1863-1864 родам зь Меншчыны) Карусь Каганец (сапраўднае прозьвішча Казімір Кастравіцкі, пам. 20.05.1918 г. у Прымагільлі), палітычны дзеяч, пісьменьнік, мастак. Удзельнік і ідэоляг нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі, адзін з заснавальнікаў ды кіраўнікоў Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады і Беларускай Сацыялістычнай Грамады, вязень царскай турмы, старшыня зьезду беларускіх нацыянальных арганізацый (25-27.03.1917 г.). Друкаваўся з 1893 г., сталы карэспандэнт „Нашай Нівы”, аўтар вершаў, апавяданьняў, бытавых драм, навукова-папулярных артыкулаў для дзяцей, складальнік „Беларускага лемантара” (1906), аўтар славутага вадэвіля „Модны шляхцюк” (1910), мастак-графік. Пахаваны на могілках у Вялікіх Навасёлках на Меншчыне.