This Day In History: 1890-01-10
10.01.1890 г. у Дзедзінцы Друйскай воласьці Віленскай губ. нар. Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі ксёндз, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху і прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла на беларускіх землях, м. інш. навучаў рэлігіі ў Віленскай Беларускай Гімназіі (1921-1923), быў пробашчам у Германавічах, у Іўі (1930-1944). Памёр 18.04.1944 г., пахаваны побач касьцёла Пятра і Паўла ў Іўі.