This Day In History: 1910-08-09

9.08.1910 г. у былым маёнтку Жлобаўцы нарадзілася Ларыса Геніюш (дявочае прозьвішча Міклашэвіч) выдатная паэтка, грамадзкі дзеяч, адраджэнец. Друкавалася з 1939 г. Першы яе паэтычны зборнік „Ад родных ніў” быў выдадзены ў Празе ў 1942 г. У 1948 г. разам з мужам Янкам была пазбаўлена Чэхаславацкага грамадзянства ды былі арыштаваны НКВД. Неўзабаве Вярхоўны суд БССР прысудзіў ім 25 год папраўча-працоўных лагераў. Выйшла на волю ў 1956 г., жыла (без грамадзянства) у Зельве на Гарадзеншчыне, шмат пісала.  Памерла там 7.03.1983 г.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis