This Day In History: 1970-06-09

9.06.1970 г. у Нью Ёрку памёр епіскап Беларускай Аўтакефальнай Царквы Васілій (Уладзімір Тамашчык – нар. 15.04.1900 г. у Вялікіх Азяранах на Беласточчыне), ад 20-ых гадоў звязаны з беларускім рухам у Польшчы і Чэхаславаччыне, у час ІІ сусьветнай вайны дзейнічаў у Беларускім Камітэце ў Беластоку. Быў намесьнікам рэдактара „Новай Дарогі”, з 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне; 23.04.1949 г. пастрыгся ў манахі і прыняў імя Васілій, з 1951 г. у ЗША, актыўны дзеяч беларускага царкоўнага і грамадзкага жыцьця на эміграцыі.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis