This Day In History: 1896-06-09

у чэрвені 1896 г. у вёсцы Залесьсе на Сакольшчыне нарадзіўся беларускі нацыянальны дзеяч Уладыслаў Казлоўскі (Казлоўшчык). Вучыўся ў Саколцы і Гародні, у 1916 г. паступіў у духоўную сэмінарыю ў Вільні, якую пакінуў уступаючы ў актыўную беларускую нацыянальную дзейнасьць – арганізаваў беларускія школы на Сакольшчыне, на Ігуменшчыне. З 1921 г. быў у польскім войску (у Быдгашчы), даслужыўся да рангу паручніка, у 1930 г. звольніўся з войска і пераехаў у Вільню, дзе арганізаваў гімнастычнае таварыства «Гайсак», дзейнічаў у Беларускім Нацыянальным Камітэце. У 1933 г. быў адным з заснавальнікаў беларускіх нацыянал-сацыялістаў, выдаваў і рэдагаваў газэту «Новы шлях». Падчас ІІ сусьветнай вайны быў рэдaктарам «Беларускай газэты» ў Менску. 13.11.1943 г. быў застрэлены ў рэдакцыі, пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. Напісаў кнігі: „Fizyčnaje wychawańnie hramadzianstwa” (Wilnia 1927), „Ab fizyčnym wychawańni ŭ Biełarusaŭ (Wilnia 1928), „Płač biełaruskaj staronki Matki pa dzietkach swаich renehatach” (Wilnia 1932), „Puty kachańnia” (Wilnia 1932), „Шляхам змаганьня” (Вільня 1935), „Kaziuk na kirmašy” (Vilnius 1940), публікаваў вершы і артыкулы ў віленскай беларускай прэсе міжваеннага і ваеннага часу; у 1930 г. выдаў у Вільні „Biełaruskija narodnyja pieśni z Sakolskaha pawietu”.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis