This Day In History: 1835-06-09
9(21).06.1835 г. у Пушках каля Дукштаў памёр Ян Рустэм (нар. у 1762 г. у Стамбуле), мастак, стваральнік Віленскай мастацкай школы. Вучыўся ў Варшаве ў Я. Норбліна і М. Бачарэлі і ў Нямеччыне (1788-1790). У 1798-1832 гг. выкладаў у Віленскім унівэрсытэце. Яго вучнямі былі м. інш.: І. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, Я. Дамэль, Н. Орда, К. Русецкі, І. Хруцкі. Маляваў пераважна партрэты, м. інш.: Т. Зана, А. Сьнядэцкага, Я. Сьнядэцкага, Я. Лялевэля.