This Day In History: 1835-04-09
9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі гурток. Памёр у Варшаве 8.12.1894 г. Пахаваны на Старых Павонзках. Вядомы яго верш на беларускай мове „К дудару Арцёму ад наддзьвіньскага мужыка”.