This Day In History: 1953-03-09

9.03.1953 г. у Лювэне (Бэльгія) пам. Мікола Равенскі (нар. 5.12.1886 г. у маёнтку Капланцы, Ігуменскага павету), выдатны кампазітар, дырыгент. Пачаў кампанаваць у 1920 г. пачаткова песьні на вершы Максіма Багдановіча (прыкладова „Слуцкія ткачыхі”, „Ня кувай ты, шэрая зяюля”), Канстанцыі Буйла („Люблю наш край”, „Каб я крыльле мела”). У 1922 г. у Менску выйшаў друкам першы абшырны зборнік ягоных твораў „Зборнік песьняў з нотамі”. У трыццатыя гады працаваў выкладчыкам у музычным тэхнікуме у Менску, потым у кансэрваторыі. Пазьбег арышту. Ад 1943 г. быў рэгэнтам царкоўнага хору ў Ігумені (Чэрвені), дзе кампанаваў музыкі да малітваў. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Працаваў настаўнікам сьпеваў у беларускіх гімназіях у Нямеччыне. У 1950 г. пераехаў у Лювэн, дзе арганізаваў музычнае жыцьцё сярод студэнтаў-беларусаў.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis