This Day In History: 1883-03-09

9.03.1883 г. нар. у Вільні Францішак Аляхновіч (застрэляны ва ўласнай кватэры польскімі або савецкімі забойцамі 3.03.1944 г.), драматург, тэатральны дзеяч, журналіст. Паходзіў зь сям’і віленскага скрыпача. У 1907 г. закончыў Варшаўскую Драматычную Школу. Праз некалькі гадоў ўключыўся ў беларускі рух. У 1917 г. супрацоўнічаў з газэтай „Гоман” выдаванай у Вільні. З 1918 г. працаваў у Менску ў Беларускім Дзяржаўным Тэатры. З вясны 1919 г. выдаваў у Вільні часопіс “Беларускае Жыцьцё”. Восеньню 1919 г. стаў дырэктарам і рэжысёрам Беларускага Тэатра ў Менску. У 1920 г. вярнуўся ў Вільню, рэдагаваў між іншым „Беларускі Звон”. У 1926 г. пераехаў у БССР, а 1927 г. быў сасланы на Салаўкі. У 1933 г. вярнуўся ў Вільню, абменяны польскім баком за Браніслава Тарашкевіча. Свае лагерныя ўспаміны спісаў у кнізе „У кіпцюрах ГПУ”  (перакладзенай на многія мовы). У часе нямецкай акупацыі рэдагаваў у Вільні „Беларускі Голас”. Аўтар шматлікіх драм, між іншым „На Антокалі”, „На вёсцы”, „Цені”, „Круці не круці – трэба памерці”.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis