This Day In History: 1963-12-08

8.12.1963 г. у Феадосіі .(Крым) памёр Даніла Васілеўскі, краязнавец і гісторык (нар. 17.12.1889 г. у Новым Сяле на Віцебшчыне). Закончыў Полацкую настаўніцкую сэмінарыю і Віцебскі пэдагагічны інстытут, настаўнічаў, займаўся краязнаўствам, арганізаваў Віцебскае бюро краязнаўства. У 1936 г. рэпрэсіраваны, сасланы ў Котлас, потым у Варкуту. Апошнія гады жыцьця правёў у Феадосіі. 

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis