This Day In History: 1926-11-08

8.11.1926 г. у Чаромсе нар. Дзьмітрый Шатыловіч, інжынер электрык аўтаматык, беларускі паэт. У 1939 г. закончыў 6 клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля да чэрвеня 1941 г. вучыўся ў сярэдняй школе савецкага тыпу ў Бельску-Падляшскім. Падчас нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Усходнюю Прусію пад горад Хайльсбэрг. Пасьля прыходу  туды Савецкай Арміі ў лютым 1945 г. быў уключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. Быў цяжка паранены і перавезены ў вайсковы шпіталь у Зэеэбургу. Пасьля дэмабілізацыі ў студзені 1946 г. вярнуўся з Бабруйска дамоў і паступіў у 4-ую клясу Беларускай Гімназіі ў Бельску-Падляшскім, якую закончыў у чэрвені 1946 г. У 1948 г. закончыў ліцэй імя Т. Касьцюшкі ў Бельску-Падляшскім, у 1953 г. — Ленінградзкі Электратэхнічны Інстытут. З 1954 г. Працаваў у праектным бюро ў Варшаве; праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі ў Польшчы і за мяжою. Жыў у Варшаве. Памёр 21.02.2020 г.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis