This Day In History: 1883-11-08

8.11.1883 г. у засьценку Калесьнікаў Дзісьненскага павету нар. Вацлаў Ластоўскі – выдатны грамадзка–палітычны дзеяч. З 1909 г. быў сакратаром „Нашай Нівы”, у 1910 г. выдаў „Кароткую гісторыю Беларусі”, падчас вайны выдаваў падручнікі. Быў адным са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1920 г. актыўна дзейнічаў у Коўне і Рызе (між іншым у 1924 г. выдаў „Падручны расійска–крыўскі (беларускі) слоўнік”). У 1927 г. пераехаў з Летувы ў БССР. У 1930 г. быў арыштаваны і высланы ў Саратаў, дзе працаваў загадчыкам аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў бібліятэкі Саратаўскага унівэрсытэта. У 1937 г. арыштаваны паўторна і расстраляны 23.01.1938 г.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis