This Day In History: 1943-10-08

8.10.1943 г. у Мурманскай вобл. памёр Андрэй Мрый (сапраўднае Шашалевіч), беларускі пісьменнік. Нар. 13.09.1893 г. у в. Палуж Магілёўскай губ., закончыў духоўную сэмінарыю. Першы твор апублікаваў у 1924 г., аўтар сатыраў і апавяданьняў, м. інш. „Запіскі Самсона Самасуя” (1929). У 1934 г. арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў папраўчых работ. У 1940 г. у Мурманску арыштаваны паўторна.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis