This Day In History: 1904-09-08

8.09.1904 г. на Наваградчыне нар. епіскап Віцебскі і Полацкі Афанасій (Антон Мартас). Закончыў Багаслоўскі факультэт Варшаўскага Унівэрсытэта (1930), быў манахам у Пачаеўскай лаўры. У час ІІ сусьветнай вайны прымаў удзел у беларускім нацыянальным руху, быў епіскапам Віцебскім і Полацкім, удзельнічаў ва Усебеларускім Праваслаўным Саборы ў Менску ў жніўні 1942 г., на якім была абвешчана аўтакефалія Беларускай праваслаўнай царквы. З 1944 г. у эміграцыі. Памёр 3.11.1983 г. у Буэнас-Аірэсе ў Аргентыне. Напісаў кнігі: „Матар’ялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы” (1947) і „Беларусь в исторической и церковной жизни” (1966).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis