This Day In History: 1933-05-08

У траўні 1933 г. выйшаў у Вільні першы нумар беларускага культурна-грамадзкага й літаратурнага часопіса „Беларускі летапіс” (выходзіў да 1939 г.). Адным з яго заснавальнікаў і потым рэдактарам быў Рыгор Шырма, а аўтарамі зьяўляліся між іншым дзеячы беларускага руху (таксама ў пасьляваеннай Польшчы) Піліп Кізевіч і Вінцук Склубоўскі.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis